Logo Polskiego Radia
Print

Школы й біблятэкі прадаюцца на аўкцыёне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.08.2013 14:10
У Баранавіцкім раёне з малатка прадаюць школы й бібліятэкі.

У Баранавіцкім раёне з малатка прадаюць школы й бібліятэкі. У іх ліку - Пурневіцкая бібліятэка-клюб, Паланечыцкая бібліятэка-пазітарый, Ішкалдзкая вясковая бібліятэка. Скарачаецца шаснаццаць з паловай ставак працуючых.

Спыняюць існаваньне й чатыры навучальна-вытворчыя камбінаты. Зачыняюцца таксама чатыры школы (Застарынская, Зеляноўская, Падлясейкаўская, Лотвіцкая), а дзьве — Уцёская й Вялікалуцкая сярэднія школы - становяцца базавымі.

Дарэчы, зачыненыя раней будынкі навучальных устаноў у Міцкевічах, Скробаве, Люшневе й пасёлку Сьветлы ўжо прададзеныя. Улады кажуць, што ў Год беражлівасьці гэта зьменшыць выдаткі раёна на культуру й адукацыю на два з паловай мільярды рублёў. На самой справе вёскі выміраюць: у старэйшых клясах тых вёсак, дзе адбываецца рэарганізацыя школ, навучаюцца па 2-3 чалавекі.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт