Logo Polskiego Radia
Print

Суд ня стаў разглядаць скаргу сваякоў Уладзіслава Кавалаёва

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 26.08.2013 13:07
У скарзе выказаны шэраг прэтэнзій да дзяржворганаў краіны.

Менскі гарадскі суд прыняў рашэньне не разглядаць скаргу сваякоў пакаранага за тэракт у менскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва.

Сёньня суд пагадзіўся з высновамі суда Кастрычніцкага раёна Менска аб тым, што разгляд дадзенай скаргі не падведамасны агульным судам Беларусі.

Раней Кастрычніцкі суд Менска адмовіўся пачаць справу па скарзе на дзеяньні дзяржструктур, спасылаючыся на беларускае заканадаўства, згодна зь якім цела чалавека, да якога прыменена сьмяротнае пакараньне, для пахаваньня не выдаецца й пра месца пахаваньня не паведамляецца.

Як перадавала агенцтва, у скарзе выказаны шэраг прэтэнзій да дзяржворганаў, сярод якіх КДБ і міністэрства ўнутраных спраў, у тым ліку адносна таго, што ўлады не паведамляюць месца пахаваньня расстралянага.

дг/Інтэрфакс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт