Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусь прыбывае высокапастаўлены эўрапейскі чыноўнік

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 24.09.2013 12:50
Працоўны візыт Гунара Віганда будзе галоўным чынам прысьвечаны Дыялёгу аб мадэрнізацыі.

Беларусь наведае дырэктар дэпартамэнта Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяння (EEAS) па пытаньнях Расеі, Усходняга партнэрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва й АБСЭ Гунар Віганд.

Ён будзе знаходзіцца зь візытам у Менску 24-га і 25-га верасьня.

Яго працоўны візыт будзе галоўным чынам прысьвечаны Дыялёгу аб мадэрнізацыі - спадар Віганд сустрэнецца з усімі зацікаўленымі бакамі, каб абмеркаваць накірункі, у якіх дыялёг можа разьвівацца ў будучыні, паведамляе Прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвяза ў Беларусі.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт