Logo Polskiego Radia
Print

Бяляцкаму прысуджана прэмія імя Вацлава Гаўла

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.09.2013 13:14
Рашэньне сёньня ў Стразбургу абвясьціў старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Жан-Клод Міньён.
PRSA

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які адбывае пакараньне ў турме, стаў ляўрэатам прэміі імя Вацлава Гаўла.

Рашэньне аб прысуджэньні Алесю Бяляцкаму прэміі сёньня ў Стразбургу абвясьціў старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Жан-Клод Міньён. На цырымоніі ўручэньня прэміі прысутнічала жонка праваабаронцы Натальля Пінчук.

Сёлета сярод намінантаў былі, акрамя Алеся Бяляцкага, аўтарытэтныя правааабарончыя арганізацыі - Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія) і Rights Defence Network (Кітай). Як паведамляе сайт Парлямэнцкай асамблеі Савета Эўропы, спачатку журы прадставіла сьпіс з шасьці кандыдатаў, сярод якіх былі названыя Людміла Аляксеева (Расея), Алесь Бяляцкі, Грузінская Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія), Вугорскі Хельсінскі камітэт, Псыхічны цэнтар абароны інвалідаў (Вугоршчына) і Сетка абароны правоў (Кітай).

Беларускага праваабаронцу вылучылі больш за 30 польскіх НДА. Ініцыятыва ўзнагароджаньня Алеся Бяляцкага прэміяй Вацлава Гаўла належыць фонду Стэфана Баторыя.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт