Logo Polskiego Radia
Print

Улады падхапілі ініцыятыву гарадзенскіх актывістаў

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 30.10.2013 11:12
Гарвыканкам ладзіць Дні Сьвятога Губэрта. Аналягічную імпрэзу грамдзкасьць Горадні заснавала яшчэ ў 2008 годзе.
фота: belarus.byфота: belarus.by

3 лістапада ў Горадні пройдзе Дзень Сьвятога Губэрта, патрона горада, ахоўніка паляўнічых і рыбаловаў. Цягам дня на розных пляцоўках горада на Нёмне будуць адбывацца гульнёвыя й канцэртныя праграмы, выставы, конкурсы, выступленьні рыцарскіх клюбаў, майстар-клясы па сярэднявечным тацам, турнір лучнікаў.

У абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага ад 12 да 18 гадзіны будзе праходзіць літаратурная выстава «Алень Святога Губэрта – сымбыль душы Горадні».
Завершацца сьвяткаваньні Дня Сьвятога Губэрта канцэртам старажытнай музыкі ў выкананьні “Гарадзенскай капэлы” й фаер-шоў у двары Новага замка.

Пачынаючы з 2008 года Дні Сьвятога Губэрта арганізоўвае у Горадні асяродзьдзе, зьвязанае з кніжнай сэрыяй "Гарадзенская Бібліятэка". Але сёлета гарадзкія ўлады вырашылі правесьці Дзень Сьвятога Губэрта на афіцыйным узроўні. Традыцыйныя дні апекуна Горадні, якія ладзіць незалежная грамадзкасьць горада, пачнуцца 5-га лістапада.

дг

Праграма Дня Сьвятога Губэрта

3 лістапада 2013 года

12.00.- 17.00. Аб паляваньні й не толькі…
(гульнёвыя й канцэртныя праграмы, выстаўкі сабак, конкурсы, гандлёвыя пляцоўкі). Гарадзкі парк імя Ж.Э.Жылібэра.

14.00.-15.00. У пошуках аленя Давіда
(анімацыйная тэматычная экскурсія)
ДУК “Гродзенскі заалягічны парк” вул. Ціміразева,4.

15.00.-17.30. Замалёўкі сярэднявечча
(выступленьні рыцарскіх клюбаў, майстар-клясы па сярэднявечным тацам, турнір лучнікаў, выставы рамеснікаў). Двор Старога замка.

17.00.-17.30. Сьвяты Губэрт і гісторыя
(музэйная прэзэнтацыя). Новы замак.

17.30.-18.30. (канцэрт старажытнай музыкі ДУК “Гарадзенская капэла”.
Новы замак.

18.35. Фаер-шоў. Двор Новага замка.

12.00-18. 00. Алень Сьвятога Губэрта – сымбаль душы Горадні (літаратурная выстаўка). Новы замак УК “Гарадзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт