Logo Polskiego Radia
Print

У Менску паставяць спэктакль пра Мулявіна

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.03.2014 17:44
Менскі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага паставіць спэктакль пра Ўладзіміра Мулявіна.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneFoto: Wojciech Kusiński/PR

Менскі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага паставіць спэктакль пра Ўладзіміра Мулявіна. Васіль Дранько-Майсюк — сын вядомага паэта — напісаў п’есу «Пясьняр». Твор, прысьвечаны творчасьці Ўладзіміра Мулявіна, яму замовіла для пастаноўкі Валянціна Еранькова, рэжысёр Рускага тэатра. Для тэатральнай Беларусі — гэта сапраўдная сэнсацыя. Па свайму духу НАДТ імя М.Горкага зьяўляецца адным з самых рускіх тэатраў Менска: з айчыннай тэматыкай зьвязаныя толькі падзеі «Пане Каханку» Андрэя Курэйчыка. «Пясьняр» будзе пастаноўкай двухмоўнай. Для Васіля Дранько-Майсюка — гэта драматургічны дэбют. Згодна зь сюжэтам, герой будзе сустракацца з клясыкамі, на чые вершы абапіраўся ў сваёй творчасьці (Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Цёткай) і весьці зь імі размову. У пастаноўцы прагучаць фрагмэнты зь песняў «Песьняроў».
Прэм’ера спэктакля заплянаваная на кастрычнік 2014 года.

nn.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт