Logo Polskiego Radia
Print

Алег Трусаў зноў абраны старшынём ТБМ

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 02.11.2014 13:44
Аб гэтым амаль аднагалосна вырашылі дэлегаты ХІІ зьезду Таварыства беларускай мовы, які праходзіць у Менску.


Новым старшынём Таварыства беларускай мовы зноў абраны Алег Трусаў, які кіруе арганізацыяй з 1999 году. Як заявіў спадар Трусаў, гэта будзе яго апошні тэрмін.

У сталічным канфэрэнцыйным цэнтры Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру Ёганэса Раў сёньня праходзіць ХІІ зьезд Таварыства беларускай мовы. Сярод галоўных посьпехаў у дзейнасьці на карысьць разьвіцьця беларускай мовы былі названыя праца «Белсату», правядзеньне Агульнанацыянальнай дыктоўкі і моўныx курсаў.

Як адзначыў спадар Трусаў, ужо некалькі гадоў працуе інтэрнэт-партал ТБМ. Сярод іншых ініцыятываў — стварэньне беларускай вэрсіі правілаў дарожнага руху ды праца над беларусізацыяй справаводзтва.

Заяву, што адзінай дзяржаўнай мовай павінна быць толькі беларуская, заля сустрэла апладысмэнтамі. З гэткай ініцыятывай падчас зьезду ТБМ выступіў грамадзкі актывіст і сябар Таварыства беларускай мовы з Кобрына Аляксандар Мех. Паводле спадара Меха, у краіне цяпер няма ніводнай моцнай палітычнай сілы, якая магла б супрацьстаяць русіфікацыі і стварыць плян развіцьця і распаўсюджваньня беларускай мовы.

svaboda.org/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт