Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі зьнізілі валютны падатак да 10%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2015 13:31
Новаўвядзеньне пачне дзейнічаць з 6 студзеня.
Фота: dzr.by

З 5 студзеня ў Беларусі зьніжаная з 20% да 10% стаўка падатку на біржавыя апэрацыі па пакупцы замежнай валюты. Адпаведнае рашэньне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў, якая была прынятая ў нядзелю.

Нацбанк паведаміў, што з 6 студзеня зьніжаецца да 10% камісійны збор пры пакупцы валюты насельніцтвам. Нагадаем, на сёньняшні дзень збор складае 20% (з 20 да 30 сьнежня - 30%). Нацыянальны банк адзначае, што сытуацыя на валютным рынку Беларусі „застаецца ўстойлівай”.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт