Logo Polskiego Radia
Print

Кніга Алексіевіч намінаваная на прэмію Капусьцінскага

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 04.03.2015 11:11
Імя ляўрэата назавуць 15 траўня.
foto: alexievich.infofoto: alexievich.info

Дзесяць кніг - рэпартажаў намінаваныя на прэмію імя Рышарда Капусьцінскага. Узнагарода ўручаецца за лепшы літаратурны рэпартаж.

Сярод намінанаваных кніг – “Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)” Сьвятлаты Алексіевіч. Польскі пераклад апошняй кнігі беларускай аўтаркі выйшаў у выдавецтве “Czarne”.

“Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)” закранае маштабныя гістарычныя тэмы: II Сусьветную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час «перабудовы» і развал сацыялістычнай імпэрыі.

Апрача Алексіевіч, сярод замежных аўтараў, намінаваных на прэмію, ёсьць пісьменьнікі са Швэцыі й Бразыліі. Сямёра кандадытаў – палякі. Журы пад кіраўніцтвам польскага публіцыста са Швэцыі Мацея Зарэмбы-Бяляўскага ацэньвала 84 кнігі. Імя ляўрэата назавуць 15 траўня. Ён атрымае чэк на 50 тысяч злотых.

Прэмія імя Рышарда Капусьцінскага ўручаецца за найлепшую рэпартэрскую кнігу, якая закранае важныя праблемы сучаснасьці, прымушае думаць, паглыбляе веды пра сьвет і іншыя культуры. Яе арганізатарамі зьяўляюцца мэрыя Варшавы й “Gazeta Wyborcza”.

Рышард Капусцінскі (1932-2007) нарадзіўся ў Пінску. Журналіст і пісьменьнік, аўтар больш дзесяці публіцыстычных кніг, ляўрэат шматлікіх літаратурных прэмій і ўзнагарод. У Польшчы яго называлі "каралём рэпартажу". Ён працаваў у Афрыцы, сярэднеазіяцкіх савецкіх рэспубліках, Лацінскай Амэрыцы, Блізкім Усходзе, пісаў рэпартажы з дзесяткаў краін сьвету.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт