Logo Polskiego Radia
Print

Гісторыкі зь Беларусі й Польшчы сустрэліся ў Менску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.07.2015 15:34
Навукоўцы кажуць, што яны толькі пачалі вызначаць тэмы, якія будуць абмяркоўвацца.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

У Менску сустрэліся польскія й беларускія гісторыкі, архівісты й спэцыялісты па пытаньнях нацыянальнай спадчыны. Гэта другая гэткая сустрэча, мэта якой - садзейнічаньне дыялёгу паміж Варшавай і Менскам.

Адмыслоўцы кажуць, што яны толькі пачалі вызначаць тэмы, якія будуць абмяркоўвацца.

Сакратар Рады аховы памяці барацьбы й пакутніцтва Анджэй Кунэрт кажа, што тэмаў шмат.

„У асноўным гаворка ідзе пра гістарычную памяць, знаходжаньне месцаў пахаваньняў ахвяр вайны й таталітарных рэжымаў. Гаворка ідзе пра ваенныя могілкі. Пачынаем павольна займацца помнікамі”, - сказаў прафэсар Анджэй Кунэрт.

У сваю чаргу, дэкан Факультэта міжнародных адносін БДУ у Менску Віктар Шадурскі зьвярнуў увагу, што мэтай сустрэчы зьяўляецца наладжваньне дыялёгу, які змог бы паўплываць на двухбаковыя міждзяржаўныя адносіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт