Logo Polskiego Radia
Print

“Белавежская пушча” адмовіцца ад адрасоў на mail.ru i rambler.ru

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 03.08.2015 14:00
Пра гэта ў афіцыйнам лісьце паведаміў гендырэктар Нацыянальнага парка Аляксандр Буры.

Кіраўніцтва Нацыянальнага парка “Белавежская пушча” абяцае адмовіцца ад электронных паштовых адрасоў на rambler.ru і mail.ru на карысьць пошты з даменам .by.

Галоўны адрас электроннай паштовай скрыні Нацыянальнага парка, які, дарэчы, падпарадкоўваецца Ўпраўленьню справамі прэзыдэнта – гэта npbpby@rambler.ru. А замежныя турысты, якія жадаюць скарыстацца бязьвізавым рэжымам падчас паездак у пушчу, павінны дасылаць свае асабістыя дадзеныя на адрас beltour07@mail.ru.

З просьбай зьмяніць адрасы электроннай пошты з расейскіх на беларускія ў нацпарк зьвярнуўся журналіст Дзьмітры Гурневіч. “Такія адрасы толькі мыляць замежных турыстаў і яны пазьней называюць нашу краіну Расея. Апрача таго, такія адрасы могуць палохаць патэнцыйных турыстаў, якія вымушаныя дасылаць свае пашпартныя дадзеныя на бясплатную скрыню з дзіўнай назвай» - напісаў журналіст.

У афіцыйным адказе кіраўніцтва нацпарка прызнала, што “зьмена зьяўляецца актуальнай і мэтазгоднай, але яна патрабуе прыняцьця шэрагу папярэдніх дзеяньняў”.

У лісьце, падпісаным генэральным дырэктарам Нацыянальнага парка “Белавежская пушча” Аляксандрам Бурым гаворыцца, што “пасьля зьмены афіцыйнага адраса сайта, замены афіцыйных рэквізытаў установы на афіцыйных блянках, рэклямных шчытах, буклетах, адрас электроннай пошты ўстановы будзе прывязаны да афіцыйнага сайту з даменам .by".

вс

/

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт