Logo Polskiego Radia
Print

Расеец і ўкраінка везьлі беларуску для заняткаў прастытуцыяй

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.11.2015 13:32
Украінскіх і беларускіх дзяўчат вэрбавалі празь інтэрнэт.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

У пасёлку Юбілейны Гомельскага раёна затрымалі расіяніна і ўкраінку. У сваім аўтамабілі яны везьлі 25-гадовую дзяўчыну для заняткаў прастытуцыяй.

Украінскіх і беларускіх дзяўчат вэрбавалі празь інтэрнэт, прапаноўваючы вакансіі ў расейскім гатэльным бізнэсе й высокі заробак. Тым, хто згадзіўся, пры ўдакладненьні заробкаў растлумачылі асаблівасьці службовых абавязкаў.

Як піша „Гомельская праўда”, зараз высьвятляецца, колькі дзяўчат трапілі пад уплыў такіх працадаўцаў, а таксама кола тых, хто мае дачыненьне да іх вэрбаваньня й транспартаваньня.

Затрыманых вінавацяць у арганізацыі й (ці) выкарыстаньні занятку прастытуцыяй альбо стварэньне ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

gp.by/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт