Logo Polskiego Radia
Print

У Менску на вакансію грузчыка прэтэндуюць 83 чалавекі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.03.2016 16:17
Канкурэнцыя сярод беспрацоўных у сталіцы вырасла.
GotCredit/flickr.com

Канкурэнцыя сярод беспрацоўных у Менску вырасла: на вакансію грузчыка прэтэндуюць 83 чалавекі, на вартаўніка – 116.

Колькасьць вакансій скарацілася з пачатку года на 27%. Акрамя таго, сурʼёзна зьнізіўся попыт на працоўныя вакансіі. Калі раней іх было 70-75% ад усіх заявак наймальнікаў, то зараз усяго 40%.

У папярэднія гады патрабаваліся работнікі ў асноўным прамысловым і будаўнічым прадпрыемствам. Зараз жа на першае месца выйшлі ўстановы аховы здароўя й сацыяльных паслуг (27%), арганізацыі, якія ажыцьцяўляюць апэрацыі з нерухомасьцю (13%). Найбольшае зьніжэньне колькасьці вакансій назіраецца на транспарце й сувязі (-55%), у будаўніцтве (-54%), у сфэры камунальных паслуг (-50%).

Па стане на 22 сакавіка ў банку вакансій горада значылася ўсяго адна заяўка на сьлесара мэханазборачных работ, у той час як на гэта месца прэтэндавалі 146 чалавек. У чарзе на вакансію грузчыка стаяць 83 чалавекі, працоўнага «Зелянбуда» – 109 чалавек, ахоўніка – 89 беспрацоўных. Заяўкі на вартаўнікоў 22 сакавіка ў горадзе адсутнічалі, у той час як на такую некваліфікаваную працу прэтэндавалі 116 зарэгістраваных у службе занятасьці.

Менск/Навіны/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт