Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятлана Алексіевіч адкрые ў Менску інтэлектуальны клюб

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 09.05.2016 10:20
Першым госюцем клюба, які адкрые цыкл лекцый у верасьні, стане расейская паэтка, празаік, перакладчык, філёляг Вольга Седакова.
screen shot/radyjo.net

Інтэлектуальны клюб нобэлеўскага ляўрэата Сьвятланы Алексіевіч запрацуе ў Менску з верасьня гэтага года. Як паведамляе БелаПАН, пра свае бліжэйшыя пляны пісьменьніца распавяла 8 траўня ў сталіцы на майстар-клясе, прысьвечаным мастацтву рэпартажу, арганізаваным «Прэс-клюбам Беларусь».

«Я падумала, што проста аддаваць грошы бессэнсоўна, таму вырашыла [стварыць] інтэлектуальны клюб. Там будуць выступы сапраўды вельмі вядомыя ў сьвеце, у Расеі, Беларусі інтэлектуалаў», - патлумачыла ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

Пасяджэньні інтэлектуальнага клюба будуць праходзіць у галерэі TUT.by, дзе адначасова змогуць разьмясьціцца каля 250 чалавек. «Я буду весьці і ўтрымліваць гэты клюб, бо за ўсё ж трэба плаціць ... Любы чалавек зможа наведаць яго, ніякіх закрытых клюбаў», - сказала Алексіевіч.

Першым госюцем інтэлектуальнага клюба, які адкрые цыкл лекцый у верасьні, стане расейская паэтка, празаік, перакладчык, філёляг і этнограф Вольга Седакова.

naviny.by/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт