Logo Polskiego Radia
Print

МУС правярае ўдзел беларускіх падлеткаў у ваенізаваных лягерах у Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.05.2016 07:03
Беларускіх падлеткаў мелі трэніраваць расейцы, якія ваявалі ў самаабвешчаных ДНР і ЛНР.
Падлеткі падчас трэніроўкі Падлеткі падчас трэніроўкі фота: інтэрнэт

МУС правярае інфармацыю пра ўдзел беларускіх падлеткаў у ваенізаваных лягерах на тэрыторыі Расеі, паведаміў 25 мая журналістам міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.
16 мая газета «Наша ніва» апублікавала на сваім сайце артыкул, у якім паведамлялася пра тое, што расейскія нэанацысты, якія маюць досьвед баявых дзеяньняў у складзе незаконных узброеных фарміраваньняў самаабвешчаных ДНР і ЛНР, праводзілі заняткі з падлеткамі зь Беларусі. Тэкст суправаджаўся фотаматэрыяламі.

«Інфармацыя правяраецца. Пра вынікі пакуль рана гаварыць», – сказаў Шуневіч.

На пытаньне, як будзе рэагаваць МУС у выпадку, калі расейскія нацыяналісты захочуць правесьці ў Беларусі свой зьлёт, Шуневіч адказаў: «Апэратыўнай інфармацыі, якая магла б сьведчыць пра такі намер, мы не атрымалі. Калі хтосьці будзе праводзіць любое мерапрыемства з парушэньнем дзейснага закона, мы будзем на гэта рэагаваць. Ёсьць закон аб масавых мерапрыемствах, ён распаўсюджваецца на ўсіх. Калі такія мерапрыемствы будуць несанкцыянавана праходзіць, парушаючы нашае заканадаўства ўнутранае, безумоўна, органы ўнутраных спраў будуць рэагаваць».

БелаПАН/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт