Logo Polskiego Radia
Print

Памерла журналістка Вольга Караткевіч

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.06.2016 16:49
Да апошняга Вольга сачыла за беларускім жыцьцём і дапамагала грашыма праектам беларускага мастацтва.
На здымку ў студыі Свабоды з Васілём Быкавым, 12 верасьня 2001На здымку ў студыі Свабоды з Васілём Быкавым, 12 верасьня 2001здымак з профіля Сяргея Навумчыка на Фэйсбуку

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў журналіст Радыё «Свабода» Сяргей Навумчык.
Яна 10 дзён не дажыла да 44 гадоў.

Вольга Караткевіч скончыла філялягічны факультэт БДУ. У журналістыцы з 1994 года. Працавала на Радыё 101.2, Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, радыё «Свабода». Пісала ў «Нашу Ніву».

Вольга Караткевіч доўгі час пакутавала ад псыхалягічных праблем. Пазьней да гэтага дадаўся рак. Да апошняга Вольга сачыла за беларускім жыцьцём і дапамагала грашыма праектам беларускага мастацтва.

nn.by/ав

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт