Logo Polskiego Radia
Print

Магілёўшчына вядзе прым па карупцыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.07.2016 15:11
Шклоўскі раён - самы карумпаваны ў Беларусі — лічыць незалежны эканаміст Пётар Мігурскі.
Photo: Chris Potter/flickr.com/Commercial use allowed

Экспэрт прысьвяціў цэлую кнігу асаблівасьцям карупцыі на Магілёўшчыне.

Прааналізаваўшы гучныя злачынствы, аўтар заключыў: чыноўнікі ў Беларусі робяцца карупцыянэрамі за два гады, а самае карумпаванае прадпрыемства - Магілёўскі мясакамбінат, а самы карумпаваны раён - Шклоўскі, дзе нават начальнік упраўленьня сельскай гаспадаркі тамтэйшага райвыканкаму скраў 4,2 мільёны эўра.

Матэрыял для кнігі «Магілёўская вобласьць: асаблівасьці рэгіянальнай карупцыі» Пётар Мігурскі зьбіраў чатыры гады. Гэта прааналізаваныя і сыстэматызаваныя зьвесткі пра карупцыйныя злачынствы, выкрытыя на Магілёўшчыне ды інфармацыя з адкрытых крыніц. У выніку эканаміст зрабіў выснову, што беларускае заканадаўства правакуе чыноўнікаў на карупцыйныя дзеяньні. Карупцыяй ж прасякнутая ўся цяперашняя ўладная вэртыкаль, зазначае экспэрт.

У якасьці рэцэпту для выпраўленьня сытуацыі, адмысловец раіць Беларусі перайсьці на сыстэму самакіраваньня.

Паводле Радыё "Свабода"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт