Logo Polskiego Radia
Print

Тысяча беларусаў атрымала страхоўку пасьля нядаўніх ураганаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.07.2016 16:22
Гэта толькі пачатак працэсу выплат кампэнсацый за шкоды нанесеныя стыхіяй.
http://ubeczpieczeniowo.wordpress.com/category/ubezpieczenia/

Інфармацыю распаўсюдзілі прадстаўнікі прадпрыемства "Белдзяржстрах".

Агулам страхаўнікі атрымалі 4 тысячы заяваў ад людзей, маёмасьць якіх пацярпела 11-13 ліпеня ад буйства стыхіі. Кампанія ўжо выплаціла страхавую кампэнсацыю амаль 1,5 тыс. страхавальнікаў на суму 625 тысяч беларускіх рублёў. Прадстаўнікі "Белдзяржстраху" адзначаюць, што найбольш пацярпелі Віцебская ды Менская вобласьці. З адной толькі Шаркаўшчыны кампанія атрымала 216 заяваў, з Оршы - 500. Спэцыялісты лічаць, што гэта яшчэ не канец ды колькасьць зваротаў будзе расьці. Называюцца лічбы ў сотня-дзьве заяваў.

"Белдзяржстрах" заяўляе, што будзе імкнуцца правесьці страхавыя выплаты людзям, як мага хутчэй, раней чым прадугледжаны правіламі месяц.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт