Logo Polskiego Radia
Print

Праваабаронцы крытыкуюць закон „Аб альтэрнатыўнай службе”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.07.2016 14:39
Закон „Аб альтэрнатыўнай службе” ў Беларусі ўступіў у сілу 1 ліпеня.
pixabay.com/Public Domain CC0

Праваабаронцы крытыкуюць закон „Аб альтэрнатыўнай службе”. Паводле прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага камітэта па Гомельшчыне Алеся Яўсеянкі, новы закон нібыта падрыхтаваны такім чынам, каб адбіць ахвоту ў прызыўнікоў ад праходжаньня альтэрнатыўнай службы.

„Сама працэдура таксама даволі складаная: там камісіі, даведкі трэба прадстаўляць. А як чалавек можа прадставіць даведку пра тое, што ён пацыфісцкіх поглядаў? І тым больш погляды й рэлігійныя перакананьні ў чалавека могуць мяняцца. Накіруюць іх у Міністэрства абароны па дамове зь Міністэрствам працы й сацыяльнай абароны насельніцтва на нейкія сацыяльна важныя праблемныя ўчасткі, дзе няма каму працаваць і людзі ня хочуць з-за кепскіх умоваў, нізкай аплаты й гэтак далей”, - кажа Алесь Яўсеянка.

Закон „Аб альтэрнатыўнай службе” ўступіў у сілу 1 ліпеня. Згодна з законам, тэрмін службы для альтэрнатыўнікаў складае 3 гады для прызыўнікоў без вышэйшай адукацыі, 2 гады для прызыўнікоў з дыплёмамі аб заканчэньні ВНУ.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт