Logo Polskiego Radia
Print

БКК плянуе паставіць у Кітай 1,3 млн т калію да канца 2016 году

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.07.2016 15:11
Цана ўстаноўлена на 2016 год з тэрмінам пастаўкі да 31 сьнежня 2016 году складае $219 за тону.
Photo: investinbelarus.by

У адпаведнасьці з дасягнутымі пагадненьнямі Беларуская калійная кампанія (БКК) плянуе паставіць у Кітай да канца 2016 году 1,3 млн т калію, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Як паведамлялася раней, Беларуская калійная кампанія 14 ліпеня дасягнула пагадненьня з кансорцыюмам кітайскіх пакупнікоў (Sinochem, CNAMPGC, CNOOC) аб устанаўленьні кантрактнай цаны ў памеры $219 за тону на пастаўку калію ў Кітай. Цана ўстаноўлена на 2016 год з тэрмінам пастаўкі да 31 сьнежня 2016 году.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт