Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці аднавілі падачу электраэнэргіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.07.2016 13:59
На „Брэстэнэрга” кажуць, што пастаўкі электрычнасьці былі адноўленыя для ўсіх спажыўцоў.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

Энэргетыкі аднавілі падачу электраэнэргіі ў цэнтральную частку Брэста, паведамляюць СМІ са спасылкай на РУП „Брэстэнэрга”.

Аварыя ў Берасьці адбылася каля 8-й гадзіны раніцы. Прычынай аварыі стала пашкоджаньне кабельнай лініі 10 кВ на падстанцыі „Ўсходняя”. Без электрычнасьці засталіся жылыя дамы, крамы, а таксама некаторыя адміністрацыйныя будынкі па вуліцах Карбышава, Гогаля, Пушкінскай, бульвары Касманаўтаў, праспэкце Машэрава.

Аднавіць падачу электраэнэргіі спэцыялістам удалося праз тры гадзіны. На „Брэстэнэрга” кажуць, што пастаўкі электрычнасьці былі адноўленыя для ўсіх спажыўцоў.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт