Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія ўлады ігнаруюць назіральнікаў ENEMO

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.08.2016 14:09
ЦВК і МЗС Беларусі пакінулі без адказу запыт назіральнікаў эўрапейскай сеткі ENEMО
Foto: www.enemo.eu/

Пра гэта паведаміў Сакратарыят ENEMО. Звароты ў ЦВК і МЗС Беларусі былі накіраваныя яшчэ ў чэрвені, але ў адказ не было ані афіцыйнага ліста, ані электроннага паведамленьня.

Улады Беларусі не запрашалі місіі ENEMO ні на адныя выбары, нягледзячы на тое, што гэтая эўрапейская сетка назіральнікаў мае сур'ёзную рэпутацыю ў Эўропе, ажыцьцяўляла назіраньне ў многіх краінах былога Савецкага Саюза - Украіне, Азэрбайджане, Грузіі, Армэніі, Малдове, Кыргыстане, Казахстане.

ENEMO -- гэта міжнародная сетка, якая аб'ядноўвае няўрадавыя арганізацыі з розных краінаў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, якія прафэсійна займаюцца назіраньнем за выбарамі і зьяўляюцца незалежнымі, палітычна неангажаванымі. У ENEMO ўваходзяць дзьве арганізацыі з Беларусі - Праваабарончы цэнтар "Вясна" і Беларускі Хэльсінскі камітэт.

Паводле "Праваабаронцы за свабодныя выбары"/Вясна/юл.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт