Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь наведаў прадстаўнік Пакістану

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.08.2016 16:41
Ён сустрэўся зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем.
Foto: mfa.gov.by

24 жніўня 2016 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімера Макея з Дзяржаўным Міністрам па замежных справах, спэцыяльным памочнікам Прэм'ер-міністра Ісламскай Рэспублікі Пакістан Саідам Тарыкам Фацемі.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-пакістанскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сфэрах.

Асаблівая ўвага была нададзеная падрыхтоўцы ўзаемных візытаў на розных узроўнях і мерапрыемствам, правядзеньне якіх заплянавана на бліжэйшыя месяцы.

Па выніках сустрэчы выказаная ўзаемная зацікаўленасьць працягам кантактаў і захаваньнем дасягнутага прагрэсу ў двухбаковых стасунках па шырокаму спэктру напрамкаў.

Паводле mfa.gov.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт