Logo Polskiego Radia
Print

Маладафронтаўцы павіншавалі Ўладзімера Арлова з народзінамі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.08.2016 14:41
25 жніўня маладафронтаўцы прыйшлі да Ўладзімера Арлова, каб павіншаваць з днём народзінаў.
Foto: mfront.net

25 жніўня – гэта трайное сьвята для кожнага патрыёта, зазначаюць прадстаўнікі арганізацыі.

Так, 25 жніўня 1991 году на пазачарговым паседжаньні Вярхоўнага Савета БССР Дэклярацыі аб сувэрэнітэце быў нададзены статус Канстытуцыйнага закону – першае сьвята. На тым жа паседжаньні парлямэнту была спынена дзейнасьць кампартыі – другое сьвята. І нарэшце трэцяе сьвята патрыёта: 25 жніўня сьвяткуе дзень народзінаў клясык беларускай літаратуры Уладзімер Арлоў.

Малады Фронт ня мог прайсьці міма такой слаўнай падзеі. Самым ранкам актывісты арганізацыі прыйшлі да Ўладзімера Арлова, каб павіншаваць яго з народзінамі. Пра гэта распавёў лідар Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч.

Маладафронтаўцы падаравалі спадару Ўладзімеру бел-чырвона-белы букет ружаў, а таксама сымбалічныя падарункі: герб “Пагоню” ручной працы маладога скульптура Алеся Сакалова і бел-чырвона-белы сьцяг, пашыты рукамі маладафронтаўцаў.

Паводле Малады Фронт/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт