Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ўводзяць абавязак езьдзіць са сьвятлом удзень

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.08.2016 16:32
Пакуль толькі на пэрыяд з 25 жніўня па 5 верасьня бягучага году.
Foto: pixabay.com

Акцыя праводзіцца паводле рашэньня ўпраўленьня ДАІ МУС.

Супрацоўнікі дарожнай інспэкцыі паведамілі, што гэтая акцыя ладзіцца ў рамках спэцыяльных комплексных мерапрыемстваў МУС «Увага - дзеці!». У дні правядзеньня спэцмерапрыемства рух транспартных сродкаў павінен ажыцьцяўляцца з уключаным блізкім сьвятлом фар - для прыцягненьня ўвагі дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху», паведамілі ў Дзяржаўтаінспэкцыі.

Акцыя пачнецца напярэдадні новага навучальнага году.

Паводле “Наша Ніва”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт