Logo Polskiego Radia
Print

Сачыце за дзецьмі, каб не праглыналі манэт!

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.09.2016 14:56
Кожны дзень у бальніцы Беларусі трапляе каля 30 малечаў, якія праглынулі капейкі.
www.pixabay.com

У бальніцы Беларусі штодня прывозяць каля 30 дзяцей, якія праглынулі манэты.

Са страўніка іншародныя цела мэдыкі могуць дастаць даволі хутка. А вось прадмет у дыхальных шляхах – праблема. У Менску нават правялі рэспубліканскі сэмінар для мэдыкаў, дзе вучылі, як ратаваць дзяцей. Калі манэта засела ў дыхальных шляхах дзіцяці, лік для выратаваньня жыцьця ідзе на хвіліны.

Нагадаем, што манэты ў Беларусі зьявіліся з 1 ліпеня, а ўжо 8 ліпеня Міністэрства аховы здароўя вымушанае было ў тэрміновым парадку зацьвярджаць клінічны пратакол, паводле якога лекары павінны дапамагаць дзецям у такіх сытуацыях.

Трапляньне іншародных целаў у дыхальныя шляхі зьяўляецца самым частым чыньнікам сьмерці ў хатніх умовах. Аднак небясьпечнае і трапляньне прадметаў у стрававод. Дзеці лёгка праглынаюць магнітныя часткі цацак, батарэйкі. Магніты, счапляючыся, выклікаюць пэрфарацыю; шчолачныя батарэйкі «расплаўляюць» тканіны.

medvestnik.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт