Беларусь паставіла ў РФ у 5 разоў больш яблыкаў, чым вырасьціла
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.09.2016 14:54
Генпракуратура РФ: На мяжы не праводзіцца фітасанітарны кантроль увозімых тавараў.
photo: pixabay.com/CC0
Беларусь у 2015 годзе экспартавала ў Расею 573 тыс. тон яблыкаў і грыбоў, што ў пяць разоў перавышае сабраны ў краіне ўраджай. Пра гэта паведаміў намесьнік генпракурора РФ Уладзімір Маліноўскі на паседжаньні аб'яднанай калегіі Генэральных пракуратур Расеі й Беларусі
„Забароненыя да ўвозу ў Расеі тавары нярэдка пастаўляюцца па падробленых таварасуправаджальных і фітасанітарных дакумэнтах. Так, напрыклад, у 2015 годзе ў Расею экспартавана 573 тыс. тон беларускіх яблыкаў і грыбоў. Па дадзеных Мінсельгаса Беларусі, гэта ў пяць разоў перавышае сабраны ўраджай”, - сказаў Маліноўскі.
Сытуацыю, паводле яго слоў, пагаршае тое, што на мяжы Расеі й Беларусі не праводзіцца фітасанітарны кантроль увозімых тавараў.
Паседжаньне аб'яднанай калегіі генпракуратур дзьвюх краін было прысьвечана пытаньням арганізацыі ўзаемадзеяньня праваахоўных органаў Саюзнай дзяржавы й павышэньня эфэктыўнасьці пракурорскага нагляду ў сфэры барацьбы з мытнымі злачынствамі.
tass.ru/nn.by/аз