Logo Polskiego Radia
Print

Магілёўца судзяць за рэпост у сацсетках з заклікам на мітынг

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.09.2016 15:49
Калі суд прызнае Паўлінковіча вінаватым, яму пагражае штраф да 630 рублёў альбо арышт.
pixabay.com/Public Domain CC0

Станіслаў Паўлінковіч зрабіў у сацыяльнай сетцы „Вконтакте” перапост інфармацыі са старонкі палітыка Міколы Статкевіча. Там быў заклік прыйсьці на мітынг „За Свабодныя выбары” 12 верасьня ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.

Міліцыянты лічаць, што хлопец заклікаў на несанкцыянаваны мітынг, чым парушыў закона „Аб масавых мерапрыемствах” і адпаведнае палажэньне Адміністрацыйнага кодэкса (арт. 23.34).

12 верасьня магілёўскія міліцыянты прэвэнтыўна затрымалі Паўлінковіча й даставілі ў Ленінскі РАУС. Там яго пратрымалі шэсьць гадзін і склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні.

20 верасьня судзьдзя Валянціна Лапаціна адправіла пратакол у РАУС на дапрацоўку. Калі суд прызнае Паўлінковіча вінаватым, яму пагражае штраф да 630 рублёў (30 базавых велічыняў) альбо арышт.

Несанкцыяваны мітынг "За свабодныя выбары" прайшоў увечары 12 верасьня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Яго ўдзельнікі патрабавалі правесьці новыя адкрытыя і сумленныя выбары. Ініцыятарамі мітынгу выступалі Мікола Статкевіч і Ўладзімір Някляеў. У акцыі прынялі ўдзел каля 100 чалавек.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт