Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятлана Алексіевіч увайшла ў шорт-ліст прэстыжнай брытанскай прэміі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.10.2016 11:01
Baillie Gifford штогод уручаецца аўтарам за лепшы твор у жанры нон-фікшн.
Сьвятлана АлексіевічСьвятлана Алексіевічradyjo.net

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч стала адным з чатырох прэтэндэнтаў на брытанскую прэмію Baillie Gifford, паведамляе lenta.ru са спасылкай на The Guardian.

У шорт-ліст літаратурнай узнагароды ўвайшла кніга Алексіевіч «Час сэканд хэнд». У сьпіс таксама патрапілі ляўрэат Пулітцэраўскай прэміі Марго Джэфэрсан з творам «Нэгроленд: Мэмуары», юрыст Філіп Сэндс з кнігай «Усходне-Заходняя вуліца: пра вытокі генацыду й злачынстваў супраць чалавечнасьці» і лівійскі пісьменьнік Хішам Матар («Вяртаньне: бацькі, сыны й зямля пасярэдзіне»).

Baillie Gifford штогод уручаецца аўтарам за лепшы твор у жанры нон-фікшн. Гэта адна з самых прэстыжных літаратурных узнагарод Вялікабрытаніі. Яе прызавы фонд складае 30 тысяч фунтаў (больш за 36,5 тысячы даляраў). Пераможца гэтага года будзе абвешчаны 15 лістапада.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт