Logo Polskiego Radia
Print

"Малады фронт" перадаў у Мінкультуры подпісы ў абарону бел-чырвона-белага сьцяга

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.10.2016 16:26
Разам з больш чым 10 тыс. подпісаў у міністэрства быў перададзены сам бел-чырвона-белы сьцяг.
nn.by

Актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі грамадзкага абʼяднаньня «Малады фронт« 27 кастрычніка перадалі ў Міністэрства культуры 10,540 подпісаў, сабраных за месяц пад зваротам аб наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Разам з подпісамі мы перадалі ў Мінкультуры сам бел-чырвона-белы сьцяг – паведаміў БелаПАН адзін з лідэраў арганізацыі Дзьмітрый Дашкевіч -.. Раней у адным з адказаў чыноўнікі заяўлялі, што ў іх няма сьцяга, які можна прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасьцю. Таму з подпісамі мы перадалі і сьцяг, які па меншай меры будзе захоўвацца ў іх у архівах.

Дашкевіч спадзяецца, што чыноўнікі ўлічаць дзесяцітысячнае меркаваньне народа. Паводле яго слоў, большую частку гэтых подпісаў сабралі ўсяго шэсьць чалавек. Пры гэтым грамадзкі актывіст адзначыў, што ў міністэрстве не вельмі хацелі браць подпісы, заявіўшы, што раней ужо быў прыняты электронны зварот. Збор пад электронным зваротам таксама арганізаваў «Малады фронт», але яго падпісала менш чалавек, чым цяпер.

У кабiнеце №605 Зьмiтра Дашкевіча спыталi, цi гэта ён падаваў калектыўны зварот праз iнтэрнэт. Пасьля станоўчага адказу супрацоўнiцы заявiлi, што адказ на лiст з электроннымi подпiсамi ўжо адпраўлены. Зьмiцер адказаў, што нiчога не атрымоўваў i папрасiў асобна прыняць фiзычныя подпiсы.

«Мы зрабiлi копii подпiсаў на той выпадак, калi вы iх згубiце», — iранiзаваў Дашкевiч.

Супрацоўнiкi прапанавалi ўручную падлiчыць кожны подпic. Зміцер прапанаваў падлiчыць аркушы са зваротамi, бо на кожнай паперцы аднолькавая колькасьць подпiсаў. У выніку супрацоўнiкi выдалi рэгiстрацыйную паперку i паабяцалi падлiчыць усе перададзеныя подпiсы.

Адказ на цяперашні зварот Маладога фронту павінен прыйсьці праз 15 дзён.

БелаПАН/Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт