Logo Polskiego Radia
Print

Галоўная перашкода ў разьвіцьці дыялёгу Беларусі з ЭЗ - сьмяротнае пакараньне

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.10.2016 16:29
Аднак наогул прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу адзначае станоўчыя тэндэнцыі ў адносінах.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўразьвяз вітае прыняцьце ў Беларусі плянаў па рэалізацыі міжнародных рэкамэндацый у галіне правоў чалавека. Пра гэта заявіла кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын на канфэрэнцыі ў Менску.

Віктарын адзначыла большае жаданьне Беларусі супрацоўнічаць па гэтым пытаньні. «У той жа час мы ўсьведамляем, што гэта (разьвіцьцё дэмакратыі і правоў чалавека) – усё яшчэ выклік для Беларусі», – дадала дыплямат.

Кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ падкрэсьліла, што асноўнай перашкодай у разьвіцьці дыялёгу зьяўляецца захаваньне ў Беларусі сьмяротнай кары.

Як паведамлялася раней, у Беларусі прыняты Міжведамасны плян па рэалізацыі рэкамэндацый гэтак званага Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду, гэта значыць, мэханізму, створанага ў рамках ААН для вызначэньня сытуацыі з правамі чалавека ва ўсіх краінах сьвету.

Прыняты ў Беларусі плян прадугледжвае рэалізацыю 100 мерапрыемстваў. Беларускія праваабаронцы ў цэлым пазытыўна ацанілі прыняцьце міжведамаснага пляну, але лічаць, што ён пазбаўлены канкрэтыкі і наўрад ці можа радыкальна паўплываць на сытуацыю з правамі чалавека ў краіне.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт