Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ўсё менш абанэнтаў мабільнай сувязі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.10.2016 16:54
За тры месяцы колькасьць абанэнтаў сотавай сувязі скарацілася на 100 тысяч.
Photo: pixabay.com

Міністэрства сувязі падвяло вынікі разьвіцьця нацыянальнай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры за 9 месяцаў 2016 года.

Пры гэтым паведамляецца, што сотавай рухомай электрасувязьзю ахоплена 98,2 адсотка тэрыторыі краіны, на якой пражывае 99,9 адсотка насельніцтва, агульная колькасьць абанэнтаў сотавай рухомай электрасувязі налічвае 11,4 млн.

Заўважым, што ў канцы ліпеня, паводле зьвестак Мінсувязі, агульная колькасьць абанэнтаў сотавай сувязі налічвала 11,5 млн, гэта значыць было на 100 тысяч абанэнтаў больш, чым цяпер.

паводле Хартыя'97/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт