Logo Polskiego Radia
Print

Дармаедаў, якія не заплацілі падатак, пакуль вырашылі не штрафаваць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.12.2016 15:15
Ад плацельшчыкаў паступіла ўжо 3 мільёны рублёў, пры гэтым 1 мільён грамадзяне заплацілі датэрмінова.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На дадзены момант падатковыя органы накіравалі ўжо больш за 70 тысяч паведамленьняў патэнцыйным плацельшчыкам збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў. Праўда, як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МПЗ, пакуль улады вырашылі не прыцягваць да адказнасьці тых, хто не заплаціў збор у казну.

Пры гэтым, як распавяла намесьнік начальніка ўпраўленьня падаткаабкладаньня грамадзян, дэкляраваньня даходаў і маёмасьці галоўнага ўпраўленьня падаткаабкладаньня фізычных асоб МПЗ Марына Побаль, 15 тысяч зь іх змаглі даказаць сваё права не плаціць гэты збор. Атрымліваецца, што кожны чацьвёрты з тых, хто атрымаў ліст ад падатковай, змог даказаць, што не зьяўляецца дармаедам.

Як распавяла Марына Побаль, ад плацельшчыкаў паступіла ўжо 3 мільёны рублёў (гаворка пра новыя грошы), пры гэтым 1 мільён грамадзяне заплацілі датэрмінова – узамен на 10-працэнтную зьніжку на падатак.

Нагадаем, учора на нарадзе ў прэзыдэнта абмяркоўвалі прымяненьне гучнага дэкрэта аб дармаедзтве. Аляксандар Лукашэнка выказаўся за тое, каб не адмяняць дакумэнт, але даручыў яго дапрацаваць. Па словах віцэ-прэмʼера Натальлі Качанавай, зьмены ў дэкрэт унясуць да канца года. Плянуецца пашырыць сьпіс тых, каго вызваляць ад выплаты збору. Акрамя таго, мясцовыя органы ўлады атрымаюць права вызваляць ад выплаты падатку тых, хто «трапіў у непрадбачаныя жыцьцёвыя сытуацыі».

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт