Logo Polskiego Radia
Print

Апублікаваны адзіны сольны альбом Рыгора Барадуліна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.12.2016 16:04
  • культура 2812.mp3
Алесь Камоцкі выклаў альбом «Гойкнуў баравік», які запісаў Народны паэт у яго дома 16 год таму.
Глеб Лабадзенка/Wikipedia/CC BY-SA 3.0

Гэты альбом лічыўся рарытэтным, выдаваўся толькі на касэтах і хутка разышоўся, а ў сеціве да гэтага публікаваліся толькі асобныя трэкі. У час зімовых сьвятаў Алесь Камоцкі, з падачы якога і адбыўся гэты запіс, вырашыў зрабіць прыемнасьць ды выклаў для праслухоўваньня ўсе 56 трэкі. Паэт акапэла сьпявае песьні ды прыпеўкі з роднай Вушаччыны.

«Ідэя запісу была мая, і дзядзька Рыгор адгукнуўся на яе з імпэтам, бо яму хацелася зафіксаваць тое, што ён ведаў. Ён сам склаў сьпіс песень і мы ўсё запісалі ў мяне дома, за гарбатаю, за нейкія тры гадзіны», – паведаміў у камэнтары для Tuzin.fm Алесь Камоцкі. Спадар Алесь у будучыні таксама зьбіраецца апублікаваць трэкі, якія не ўвайшлі ў гэты альбом.

Менавіта сьпевы з Вушаччыны натхнілі шэраг музыкаў на праект «Песьні матчыны», прэм’ера якога заплянаваная на дзень народзінаў паэта – 24 лютага ў дзяржаўнай філярмоніі.

Усе трэкі можна паслухаць на старонцы альбому «Гойкнуў баравік» на Kamunikat.org.

lit-bel.org/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт