Logo Polskiego Radia
Print

Сьледчы камітэт шукае сьведкаў злачынстваў і пацярпелых

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.01.2017 13:41
Злачынцы знаёміліся з жанчынамі, а пазьней усыплялі іх, гвалтавалі і рабавалі.
Photo: Ira Gelb/flickr.com/Commercial use allowed

Сьледчы камітэт расьсьледуе крымінальную справу ў дачыненьні да двух жыхароў Полацка і Наваполацка. Іх падазраюць у забойстве непаўналетняй дзяўчыны, а таксама згвалтаваньнях і крадзяжах.

Мужчыны знаёміліся з дзяўчатамі праз інтэрнэт або на вуліцах горада. А пасьля прапаноўвалі працягнуць знаёмства і частавалі напоямі (сьпіртнымі і безалькагольнымі), куды ўжо было падмяшанае снатворнае.

Пасьля таго, як ахвяры прыходзілі ў несьвядомы стан, мужчыны зьдзяйсьнялі з імі дзеяньні сэксуальнага характару і (або) выкрадалі матэрыяльныя каштоўнасьці і іншую маёмасьць. Акрамя таго, фігурантаў падазраюць у забойстве непаўналетняй дзяўчыны ў 2012 годзе.

Вядома, што затрыманыя – мужчыны сярэдніх гадоў. Цяпер яны зьмешчаны пад варту, з імі працуюць сьледчыя. Ёсьць падставы меркаваць, што падазраваныя датычныя да цэлай сэрыі злачынстваў з такімі абставінамі.

Устаноўлены эпізоды на тэрыторыі Віцебскай вобласьці (у прыватнасьці, Наваполацку і Полацку), а таксама Мінскай вобласьці ў пэрыяд з 2008 па 2017 год. Але пацярпелых можа быць больш.

Сьледзтва просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб падобных злачынствах, паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (017) 389-50-02, 389-52-95, 8 (0212) 60-86-82, 8 (029) 699-01-49, 8 (029) 711-35-82.

Сьледчы камітэт РБ/нг




Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт