Logo Polskiego Radia
Print

"Савушкін" адмаўляецца ад беларусізацыі сваіх прадуктаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.01.2017 15:14
Кіраўніцтва малочнага гіганта аргумэнтуе гэта тым, што кліенты лепш разумеюць расейскую мову.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кампанія «Савушкін» адмаўляецца ад сабраных грамадзкасьцю грошай, прызначаных на беларусізацыю вытворчасьці. Дагэтуль кіраўніцтва малочнага гіганта ніяк не рэагавала на хвалю крытыку, што назвы на ўпакоўках выключна на расейскай мове. Але, калі неабыякавыя беларусы пачалі зьбіраць грошы на перакладчыка, «Савушкіну» прыйшлося даць адказ. Пазыцыю прадпрыемства патлумачыла намесьнік дырэктара па сувязях з грамадзкасьцю Алена Бабкіна, якая заявіла, што «асноўная маса беларусаў размаўляе, чытае і піша не на беларускай мове, а на рускай мове... Таму і надпісы на ўпакоўцы – на рускай мове: каб пакупнік мог прачытаць і правільна зразумець, што за прадукт ён купляе і што ўваходзіць у яго склад.»

На гэта адказаў адзін з арганізатараў збору сродкаў Аляксандар Лапко: «Зборам грошай беларусы паказалі, што яны гатовыя плаціць за мову! Бізнэс мусіць, як воўк кідацца на гэткія сыгналы... Дык адкуль тады ўзяцца беларускай мове ў грамадзтве, калі мэнэджмэнт малочнага гіганта публічна грэбуе ёю? Трэба стымуляваць яе выкарыстаньне. Не выганяючы рускую, але ствараючы сапраўды роўныя ўмовы.»

Салідарнасць/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт