Logo Polskiego Radia
Print

Замежнікаў будуць правяраць органы дзяржбясьпекі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.01.2017 14:51
Гаворка ідзе пра замежных грамадзян, якія пратэндуюць працаваць на беларускай АЭС.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарFoto: Rob/Flickr.com/CC BY-ND 2.0

Замежнікаў, якія прэтэндуюць працаваць на будаўніцтве БелАЭС і падчас яе эксплёатацыі, будуць правяраць органы дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам прэзыдэнта.

Праверкі будуць праводзіцца з пісьмовай згоды замежнага работніка, кандыдата на пасаду або работніка падраднай арганізацыі. Нязгода на праверку з боку работніка зьяўляецца падставай для адмовы ва ўзгадненьні допуску на пляцоўку будаўніцтва БелАЭС, а таксама для выкананьня работ і аказаньня паслуг на працягу гарантыйнага тэрміну эксплёатацыі электрастанцыі.

Падрадныя арганізацыі абавязаныя падаваць РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» зьвесткі пра работнікаў, неабходныя для правядзеньня ў дачыненьні да іх праверак.

Беларуская АЭС будуецца пры ўдзеле Расеі пад Астраўцом у Гарадзенскай вобласьці. Яна будзе складацца з двух энэргаблёкаў сумарнай электрычнай магутнасьцю да 2,4 тыс. мэгават. Для яе будаўніцтва выбраны тыпавы расейскі праект атамнай станцыі новага пакаленьня. Тэрмін уводу першага блёку перанесены на 2019 год з-за інцыдэнту зь першым корпусам рэактара.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт