Logo Polskiego Radia
Print

Каля 500 нелегальных гандляроў выявілі падаткавікі ў 2016 годзе ў Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.01.2017 10:13
Больш за палову зь іх атрымалі афіцыйныя папярэджаньні, астатнія прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.
Facebook/Анатоль Шумчанка

Падатковыя органы Менска ў 2016 г. выявілі каля 500 фізычных асоб, якія ажыцьцяўляюць гандаль ва неўстаноўленых месцах. Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Менск-Навіны», паведаміў 23 студзеня начальнік інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. Менску Андрэй Сабалеўскі на апэратыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме.

Больш за палову выяўленых гандляроў-нелегалаў атрымалі афіцыйныя папярэджаньні, астатнія прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.

- Як паказвае практыка, у чалавека, ня злоўленага за неаднаразова зьдзейсьненае парушэньне, узьнікае пачуцьцё беспакаранасьці, – адзначыў А. Сабалеўскі. – Таму, нават нягледзячы на прыкметны прагрэс у гэтым кірунку, аслабляць кантроль над сытуацыяй з вулічнай гандлем мы не плянуем. У новым годзе ўжо правялі шэраг праверак. Устаноўлена 17 парушальнікаў, 16 з іх атрымалі папярэджаньні, 1 аштрафаваны.

Па-ранейшаму месцамі для незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці застаюцца падземныя пераходы, у тым ліку вядучыя да станцый мэтро. Часьцей за ўсё гандляроў-нелегалаў можна сустрэць у пераходах станцый мэтро «Плошча Якуба Коласа», «Каменная Горка», «Магілёўская», «Пушкінская», «Інстытут культуры», «Трактарны завод», на прылеглых тэрыторыях да рынкаў «Ждановічы», «Менскі Камароўскі рынак»,«Заходні», у падземных пераходах на вул. Пляханава і пр. Ракасоўскага, вул. В. Харужай і вул. Куйбышава.

minsknews.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт