Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь плянуе сёлета ўступіць у СГА

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.01.2017 13:26
Беларусь ужо шмат у чым працуе па прынцыпах арганізацыі, перамоўны працэс завершыцца пры канцы года.
Источник: tvp.info

Беларусь можа ўступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА) да канца года. Пра гэта распавёў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) Уладзімір Улаховіч.

Адказваючы на пытаньне аб тэрмінах уступленьня Беларусі ў СГА, Уладзімір Улаховіч сказаў: "Заўсёды няўдзячная справа называць тэрміны, але я не выключаю, што да канца гэтага года.".

Адмысловец падкрэсьліў, што Беларусь ужо шмат у чым працуе па прынцыпах СГА, на якіх пабудаваны Эўразійскі эканамічны зьвяз. Беларусі застаецца яшчэ толькі прыняць пераходныя меры па абароне сваіх фінансавых інстытутаў, сяльгасвытворцаў, як гэта робіцца ва ўсіх краінах, якія ўваходзяць у СГА.

Па вялікім рахунку мы працуем на прынцыпах СГА", - канстатаваў кіраўнік БелГПП. Для таго, каб стаць чальцом арганізацыі Беларусі трэба толькі жаданьне.

Сёньня беларуская дэлегацыя на чале з першым намесьнікам міністра замежных спраў Андрэем Еўдачэнкам накіравала ў Жэнэву, дзе бярэ ўдзел у перамовах па далучэньні Беларусі да СГА, якія праходзяць 23-26 студзеня. Беларуская дэлегацыя заплянавала правядзеньне двухбаковых перамоваў з больш як з 10 краінамі - чальцамі арганізацыі.

Паводле Белта/tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт