Logo Polskiego Radia
Print

Менск у дзесятцы даражэйшых гарадоў былога СССР

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.01.2017 17:15
Па коштах нерухомасьці, камунальных паслуг, цэнах на прадукты харчаваньня і адзеньне.
Photo: pl.wikipedia.org/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

Аналітычны партал Numbeo, які займаецца дасьледаваньнямі цэн у розных краінах сьвету, апублікаваў рэйтынг коштаў жыцьця ў 472 гарадах і 121 дзяржаве.

Пры складаньні рэйтынгу ўлічваліся: кошт нерухомасьці, тарыфы на камунальныя паслугі, цэны на прадукты харчаваньня і адзеньне.

Паводле дадзеных Cost of Living Index 2017 сталіца Беларусі займае 412-е месца ў сьвеце па коштах жыцьця.

Пры гэтым на постсавецкай прасторы Мінск замыкае дзесятку самых дарагіх гарадоў былога СССР, апярэдзіўшы ў гэтым сьпісе Ерэван, Кіеў, Баку, Харкаў, Днепрапятроўск, Львоў, Алматы

Сярод экс-савецкіх гарадоў першынства па дарагоўлі мае Рыга - 327-е месца ў сьвеце. За сталіцай Латвіі ідуць: Масква, Вільня, Тарту, Санкт-Пецярбург.

Сярод былых рэспублік СССР самае дарагое жыцьцё ў Эстоніі.

Паводле Заўтра тваёй краіны/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт