Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі праходзіць Год італьянскай культуры

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.01.2017 18:02
Мерапрыемства прысьвечаны 25-годдзю беларуска-італьянскіх дыпляматычных адносін.
Foto: pixabay.com

Ініцыятыву абвясьціў на прэс-канфэрэнцыі амбасадар Італьянскай Рэспублікі ў Беларусі Стэфана Б'янкі.

Дыплямат падкрэсьліў, што мерапрыемства ініцыявала пасольства Італіі ў Мінску пры падтрымцы італьянскага і беларускага міністэрстваў замежных спраў.

Сваю падтрымку абяцала й міністэрства культуры Беларусі, распрацаваўшы праграму мерапрыемстваў на 2017 год, адзначыў пасол.

Стэфана Б'янкі распавёў, што цягам Года італьянскай культуры заплянавана каля 30 мерапрыемстваў і праектаў, уключаючы канцэрты, спэктаклі, выставы і кінапаказы. У рамках праграмы пройдуць дзень італьянскага дызайну, тыдзень моды, круглыя сталы, канцэрты італьянскіх калектываў. Прадугледжана таксама выстава кніг "Францыск Скарына і яго эпоха".

Нараўне з культурнымі акцыямі будуць арганізаваны і гандлёва-эканамічныя мерапрыемствы. Напрыклад, італа-беларускі форум на тэму зялёнай эканомікі і ўзнаўляльных крыніц энэргіі.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт