Logo Polskiego Radia
Print

Польскі стэнд на кніжным кірмашы - багатая праграма

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.02.2017 10:49
  • kultura.mp3
Урачыстае адкрыцьцё адбудзецца 8 лютага а 12-ай гадзіне.

Пасольства Рэспублікі Польшча і Польскі Інстытут у Менску запрашаюць наведаць польскі стэнд на XXIV Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая з 8 да 12 лютага 2017 года будзе праходзіць у выставачным павільёне па адрасе пр. Пераможцаў, 14.
Гандлёвая частка стэнду прапануе для набыцьця найцікавейшыя кнігі з Польшчы, а таксама кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову. Выставачная частка - прэзэнтацыя выданьняў Польскага Інстытута ў Менску, а таксама публікацый, рэкамэндаваных да знаёмства і прачытаньня Інстытутам кнігі (Кракаў).
На стэндзе можна будзе атрымаць інфармацыю пра Польшчу і польскі выдавецкі рынак, пра дзейнасьць Польскага Інстытута ў Менску, а таксама паўдзельнічаць у конкурсах і прэзэнтацыях. Урачыстае адкрыцьцё адбудзецца 8 лютага а 12-ай гадзіне.
Польскі стэнд акрамя кніг падрыхтаваў шэраг літаратурных імпрэз. 10 лютага адбудзецца сустрэча і аўтограф-сэсія з Анатолем Бутэвічам - аўтарам перакладу на беларускую мову рамана «Непераможны» польскага пісьменьніка-фантаста Станіслава Лема.
11 лютага пройдзе аўтарская сустрэча са знакамітым польскім пісьменьнікам-фантастам Яраславам Гжэндовічам. У той жа самы дзень заплянавана імправізаваная прэзэнтацыя беларускамоўнага перакладу легендарнага рамана Тадэвуша-Далэнгі Мастовіча «Знахар».
У лютым 2017 года выходзіць беларускі пераклад раману «Надбярэзінцы» Флярыяна Чарнышэвіча. Выданьне ажыцьцяўляе выдавецтва «Янушкевіч» пры падтрымцы Польскага інстытуту ў Менску і Інстытуту кнігі (Кракаў). Яго прэзэнтацыя адбудзецца ў рамках выставы-кірмашу 11 лютага.
У сваю чаргу 12 лютага на Дзіцячай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі польская ілюстратарка кніг Моніка Хануляк правядзе мастацкі майстар-кляс для дзетак “Я ЗВЯРОК”. На Польскім стэндзе будуць прадстаўлены кнігі для дзяцей, у тым ліку дзіцячага выдавецтва “WYTWÓRNIA”. Ілюстратарка прадставіць сваю творчасьць, а таксама выдавецтва і асноўныя напрамкі яго дзейнасьці, раскажа пра сытуацыю на польскім рынку дзіцячай кнігі.

Пасольства Рэспублікі Польшча і Польскі Інстытут у Менску запрашаюць наведаць польскі стэнд на XXIV Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая з 8 да 12 лютага 2017 года будзе праходзіць у выставачным павільёне па адрасе пр. Пераможцаў, 14. Гандлёвая частка стэнду прапануе для набыцьця найцікавейшыя кнігі з Польшчы, а таксама кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову.

Выставачная частка - прэзэнтацыя выданьняў Польскага Інстытута ў Менску, а таксама публікацый, рэкамэндаваных да знаёмства і прачытаньня Інстытутам кнігі (Кракаў). На стэндзе можна будзе атрымаць інфармацыю пра Польшчу і польскі выдавецкі рынак, пра дзейнасьць Польскага Інстытута ў Менску, а таксама паўдзельнічаць у конкурсах і прэзэнтацыях. Урачыстае адкрыцьцё адбудзецца 8 лютага а 12-ай гадзіне.

Польскі стэнд акрамя кніг падрыхтаваў шэраг літаратурных імпрэз. 10 лютага адбудзецца сустрэча і аўтограф-сэсія з Анатолем Бутэвічам - аўтарам перакладу на беларускую мову рамана «Непераможны» польскага пісьменьніка-фантаста Станіслава Лема.

11 лютага пройдзе аўтарская сустрэча са знакамітым польскім пісьменьнікам-фантастам Яраславам Гжэндовічам. У той жа самы дзень заплянавана імправізаваная прэзэнтацыя беларускамоўнага перакладу легендарнага рамана Тадэвуша-Далэнгі Мастовіча «Знахар».

У лютым 2017 года выходзіць беларускі пераклад раману «Надбярэзінцы» Флярыяна Чарнышэвіча. Выданьне ажыцьцяўляе выдавецтва «Янушкевіч» пры падтрымцы Польскага інстытуту ў Менску і Інстытуту кнігі (Кракаў). Яго прэзэнтацыя адбудзецца ў рамках выставы-кірмашу 11 лютага.

У сваю чаргу 12 лютага на Дзіцячай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі польская ілюстратарка кніг Моніка Хануляк правядзе мастацкі майстар-кляс для дзетак “Я ЗВЯРОК”. На Польскім стэндзе будуць прадстаўлены кнігі для дзяцей, у тым ліку дзіцячага выдавецтва “WYTWÓRNIA”. Ілюстратарка прадставіць сваю творчасьць, а таксама выдавецтва і асноўныя напрамкі яго дзейнасьці, раскажа пра сытуацыю на польскім рынку дзіцячай кнігі.

Падрабязная праграма на старонцы Польскага інстытуту ў Менску.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт