Logo Polskiego Radia
Print

Пінскі музэй экспануе ўнікальны альбом з фотаздымкамі работ Гэлены Скірмунт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.02.2017 17:29
  • культура 1502.mp3
Такіх альбомаў засталося толькі тры ў сьвеце, пры гэтым пінскі альбом – самы поўны.
фота: media-polesye.by

Пінскі музэй экспануе ўнікальны альбом з фотаздымкамі работ Гэлены Скірмунт з помнікамі сакральнага мастацтва. Такіх альбомаў засталося толькі тры ў сьвеце, пры гэтым пінскі альбом – самы поўны. Гэлена Скірмунт была каталічкай і шэраг яе прац быў прысьвечаны духоўнай тэме.

У ліку прадстаўленых прац сярод іншага – нагрудныя крыжы, замаляваны ёю ўнутраны дворык францішканскага касьцёла ў Пінску, а таксама касьцёл Карла Барамея 1868 года.

Выстаўка прац Гэлены Скірмунт экспануецца ў музэі Беларускага Палесься да 10 сакавіка. Экспазыцыя складаецца з дзьвюх частак. Першая – арыгіналы 14 літаграфій Напалеона Орды, зробленыя пры яго жыцьці. Другая – альбом фотаздымкаў работ Гэлены Скірмунт.

Гэлена Скірмунт (1827-1874) была пляменьніцай Напалеона Орды і шмат працавала як скульптар і жывапісец.

media-polesye.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт