Logo Polskiego Radia
Print

„Газпром” хоча спыніць удзел у сваім даччыным прадпрыемстве ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.02.2017 16:01
Гэта адзін з пунктаў апублікаванага парадку дня да пасяджэньня рады дырэктараў расейскай кампаніі.
Photo:Albert Alien/flickr.com/Commercial use allowed

Рада дырэктараў расейскай кампаніі „Газпром” 27 лютага мае разгледзець пытаньне аб тым, каб спыніць удзел у беларускім прадпрыемстве „Газпром трансгаз Захад”. Гэта адзін з пунктаў апублікаванага парадку дня да пасяджэньня рады.

Расейскі газавы манапаліст стварыў у Беларусі даччынае прадпрыемства „Газпром трансгаз Захад” у 2010 годзе. „Газпрому” належыць 100% у статутным капітале гэтай арганізацыі, зарэгістраванай у Менску.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт