Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы з усяго сьвету зьбяруцца ў Менску 15-16 ліпеня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.02.2017 14:21
Зьезды беларусаў сьвету праводзяцца пачынаючы з 1993 году кожныя чатыры гады ў Менску.
Кастрычніцкая плошчаКастрычніцкая плошчаWikipedia/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

15-16 ліпеня ў Менску зьбяруцца беларусы з усяго сьвету. Малая Рада Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына” зацьвердзіла дату, тэматыку й склад арганізацыйнага камітэту VII зьезда беларусаў сьвету, паведаміла старшыня галоўнай рады арганізацыі Ніна Шыдлоўская.

Тэма, якая будзе раскрывацца падчас сёлетняга зьезду, гэта „Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасьць, беларускае замежжа — выклікі сучаснасьці й стратэгіі разьвіцьця”.

„Ужо зацьверджаныя сэкцыі, што будуць працаваць у час зьезда. Гэта: „Гістарычныя карані беларускай дзяржаўнасьці”, „Беларускае замежжа й Беларусь. Стратэгія ўзаемадзеяньняў у сучасных умовах”, „Беларуская мова й культура як падмурак дзяржаўнай незалежнасьці”. Відавочна, як заўсёды, выніковыя дакумэнты будуць выцякаць з агульнапастаўленай тэмы й на базе тых напрацовак, што будуць зробленыя падчас працы сэкцый”, - сказала старшыня галоўнай рады арганізацыі Ніна Шыдлоўская.

Зьезды беларусаў сьвету праводзяцца пачынаючы з 1993 году кожныя чатыры гады ў Менску. Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына аб’ядноўвае некалькі дзясяткаў арганізацый з больш як дваццаці краінаў сьвету.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт