Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ў 2017 годзе плянуецца стварыць да 70 тыс. рабочых месцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.02.2017 15:11
Эфэктыўная сыстэма занятасьці павінна садзейнічаць росту эканомікі, лічыць міністар эканомікі Ўладзімір Зіноўскі.
pixabay.com

У Беларусі ў 2017 годзе плянуецца стварыць ня менш як 70 тыс. рабочых месцаў. Аб гэтым у інтэрвію газэце „Рэспубліка” расказаў міністар эканомікі Ўладзімір Зіноўскі.

Міністар вылучыў напрамкі работы эканамічных і галіновых органаў у гэтым годзе. Першы - гэта захаваньне макраэканамічнай збалянсаванасьці.

„Сур'ёзныя прапановы ў нас выпрацаваны сумесна зь міжнароднымі арганізацыямі. Так, у рамках супрацоўніцтва з МВФ адбыўся шэраг тэхнічных місій па ацэнцы якасьці актываў беларускіх банкаў, рэструктурызацыі дзяржпрадпрыемстваў, павышэньні патэнцыялу мадэляваньня манэтарнай палітыкі", - растлумачыў міністар.

Другі момант - гэта фінансавае аздараўленьне рэальнага сэктара. Устаноўлены нарматывы зьніжэння затрат.

Акрамя таго, адным з важнейшых напрамкаў работы стане паляпшэньне інвэстыцыйнага клімату.

Росту эканомікі таксама будуць садзейнічаць эфэктыўная сыстэма занятасьці, кадравая дыягностыка, стварэньне ня менш як 70 тыс. рабочых месц на новых і мадэрнізаваных прадпрыемствах, павышэньне эфэктыўнасьці й празрыстасьці кіраваньня дзяржаўнай маёмасьцю й зьніжэньне адміністрацыйнай нагрузкі на бізнэс.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт