Logo Polskiego Radia
Print

У Менску прайшоў „Марш абураных беларусаў”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.02.2017 19:25
Партыя БНФ, рух „За Свабоду” й „Гавары праўду” адмовіліся падтрымоўваць сёньняшнюю акцыю.
Photo: pixabay.com

17 лютага ў Менску прайшоў „Марш абураных беларусаў”. На яго суграмадзян заклікалі кандыдаты ў прэзыдэнты 2010 году Мікалай Статкевіч і Ўладзімір Някляеў.

Палітыкі заклікалі грамадзян краіны пратэставаць супраць дэкрэта №3 „Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства”, вядомага пад назвай „дэкрэта аб дармаедах”. Партыя БНФ, рух „За Свабоду” й „Гавары праўду” адмовіліся падтрымоўваць сёньняшнюю акцыю.

Перад пачаткам акцыі Мікола Статкевіч паведаміў, што ўдзельнікі плянуюць прайсьці шэсьцем з Кастрычніцкай плошчы да Міністэрства па падатках і зборах.
Удзел у Маршы прынялі 2-3 тысячы чалавек. На мітынгу каля Палаца Рэспублікі адбыўся кароткі імправізаваны мітынг, пасьля чаго ўдзельнікі прайшлі па цэнтры сталіцы да Міністэрства па падатках і зборах. Акцыя доўжылася прыкладна 1 гадзіну і 15 хвілінаў.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт