Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімір Макей накіраваўся зь візытам у Аман

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.03.2017 14:59
Візыт павінен садзейнічаць выхаду на новыя дамоўленасьці ў розных галінах.
Уладзімер МакейУладзімер Макейmfa.gov.by

20-21 сакавіка 2017 году праходзіць візыт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Султанат Аман.

У ходзе візыту заплянаваны сустрэчы кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі з кіраўніцтвам урада, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства гандлю й прамысловасьці, Дзяржаўнага савета, Кансультатыўнага савета, Гандлёва-прамысловай палаты Амана, а таксама прадстаўнікамі дзелавых колаў краіны.

Плянуецца падпісаньне Мэмарандума аб узаемаразуменьні паміж Міністэрствам спорту й турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам турызму Султаната Аман па супрацоўніцтве ў галіне турызму.

Уладзімір Макей таксама прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця офіса ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман Кайса аль-Юсефа.

Візыт Міністра замежных спраў Беларусі ў Аман закліканы пацьвердзіць высокі ўзровень двухбаковых адносін і будзе садзейнічаць выхаду на новыя дамоўленасьці ў розных галінах.

mfa.gov.by/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт