Logo Polskiego Radia
Print

МЗС: некаторыя сілы спрабуюць перашкодзіць дыялёгу Беларусі і Эўразьвязу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.03.2017 15:59
Улады абвінавачваюць ўнутраныя сілы ў штучным нагнятаньні сытуацыі.
Жыхары Бабруйску: «Баста!»Жыхары Бабруйску: «Баста!»"Белсат"

«Мы - за цеснае ўзаемадзеяньне і дыялёг з Эўрапейскім Зьвязам па ўсіх пытаннях, уключаючы тэматыку правоў чалавека», - заявіў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытаньне БелаПАН, ці мае намер Беларусь прыслухацца да заяваў ЭЗ, БДІПЧ АБСЕ і МЗС Польшчы.

«Але некаторым ўнутраным сілам - дадаў ён, - такі дыялёг не падабаецца й робяцца спробы яму перашкодзіць, у тым ліку шляхам штучнага нагнятаньня сытуацыі", - заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

З 17 лютага ў розных гарадах Беларусі практычна кожны тыдзень праходзяць акцыі пратэсту супраць дэкрэта № 3 аб “дармаедах”. Паводле зьвестак праваабаронцаў, з пачатку сакавіка за ўдзел у мірных пратэстах затрымана больш за 260 чалавек, у тым ліку журналісты.

17 сакавіка заклапочанасьць з нагоды сытуацыі ў Беларусі выказаў дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Міхаэль Георг Лінк.

18 сакавіка неадкладнага вызваленьня ўдзельнікаў акцый пратэсту і журналістаў запатрабаваў ад Менска Эўрапейскі Зьвяз.

22 сакавіка з заявай па Беларусi выступіла МЗС Польшчы.

naviny.by/БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт