Logo Polskiego Radia
Print

Загрузка ядзернага паліва плянуецца ў І квартале 2019 году

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.04.2017 10:42
Бондар: З усімі прамежкавымі этапамі энэргазапуск рэактара займае ад чатырох месяцаў да паўгоду.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Загрузіць ядзернае паліва плянуецца ў І квартале 2019 году
Бондар: З усімі прамежкавымі этапамі энэргапуск рэактара займае ад чатырох месяцаў да паўгоду.
Першае паліва для Беларускай АЭС, як чакаецца, даставяць з Расеі ў канцы 2018 году, а загрузіць яго ў рэактар першага энэргаблёка папярэдне плянуецца ў першым квартале 2019 году, паведаміў журналістам у час прэс-тура на будоўлю ядзернага аб’екта галоўны інжынер БелАЭС Анатоль Бондар.
Паводле яго, працэс загрузкі паліўных элемэнтаў у актыўную зону рэактара займае 10-15 дзён. На прэс-канфэрэнцыі пасьля заканчэньня агляду будпляцоўкі Бондар удакладніў, што пасьля поўнай загрузкі паліва рэактар выводзіцца на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасьці, пры якім „яшчэ не патрабуецца адвод цяпла з актыўнай зоны, але ўсе нейтронна-фізычныя характарыстыкі, уключаючы асноўныя эфэкты рэактыўнасьці, вымяраюцца”. Пасьля гэтага фізычны пуск рэактара пераходзіць у пуск энэргетычны — магутнасьць энэргаблёка паэтапна павышаецца да намінальнай, турбінная ўстаноўка запускаецца на адзнацы 40-45% усталяванай магутнасьці. З усімі прамежкавымі этапамі энэргапуск рэактара займае чатыры-пяць месяцаў, у крайнім выпадку паўгоду, сказаў Бондар.
Практычна кожны этап пуску дырэкцыя БелАЭС будзе ўзгадняць з нацыянальным рэгулятарам у галіне ядзернай бясьпекі — Дзяржатамнаглядам.
belapan.com/racyja.com/аз

Першае паліва для Беларускай АЭС, як чакаецца, даставяць з Расеі ў канцы 2018 году, а загрузіць яго ў рэактар першага энэргаблёка папярэдне плянуецца ў першым квартале 2019 году, паведаміў журналістам у час прэс-тура на будоўлю ядзернага аб’екта галоўны інжынер БелАЭС Анатоль Бондар.

Паводле яго, працэс загрузкі паліўных элемэнтаў у актыўную зону рэактара займае 10-15 дзён. На прэс-канфэрэнцыі пасьля заканчэньня агляду будпляцоўкі Бондар удакладніў, што пасьля поўнай загрузкі паліва рэактар выводзіцца на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасьці, пры якім „яшчэ не патрабуецца адвод цяпла з актыўнай зоны, але ўсе нэйтронна-фізычныя характарыстыкі, уключаючы асноўныя эфэкты рэактыўнасьці, вымяраюцца”.

Пасьля гэтага фізычны пуск рэактара пераходзіць у пуск энэргетычны — магутнасьць энэргаблёка паэтапна павышаецца да намінальнай, турбінная ўстаноўка запускаецца на адзнацы 40-45% усталяванай магутнасьці. З усімі прамежкавымі этапамі энэргапуск рэактара займае чатыры-пяць месяцаў, у крайнім выпадку паўгоду, сказаў Бондар.

Практычна кожны этап пуску дырэкцыя БелАЭС будзе ўзгадняць з нацыянальным рэгулятарам у галіне ядзернай бясьпекі — Дзяржатамнаглядам.

belapan.com/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт